Top.Mail.Ru
231

Маладзечна і Гомель прымуць першыя матчы 12-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе

Пасля паўзы на матчы зборных сёння, 13 чэрвеня, да беларускіх балельшчыкаў вернецца чэмпіянат краіны. Футбалісты «Маладзечна» прымуць брэсцкае «Дынама», а «Гомель» пазмагаецца з дзяржынскім «Арсеналам», паведамляе sb.by.


Маладзечанцы, якія прайгралі ўсе 11 папярэдніх сустрэч з агульным лікам 5:29, вельмі хочуць пазбавіцца ад нулёў у графах «Перамогі». Аднак у тое, што гэта адбудзецца па выніках саперніцтва з брэсцкім «Дынама», амаль не верыцца. Так, падапечныя Аляксандра Сяднёва нечакана спатыкнуліся ў паядынку мінулага тура супраць «Іслачы» з Мінскага раёна (1:2). Але да гэтага яны выдалі сяміматчавую бяспройгрышную серыю (шэсць вікторый, адна нічыя), ды і агульны ўзровень брэсцкага «Дынама» нашмат вышэй, чым у «Маладзечна».

У другім матчы вечара фаварытам лічыцца «Гомель», які выйграў тры з чатырох апошніх сустрэч. Аднак недаацэньваць «Арсенал» усё ж не варта. Тое, што «кананіры» знаходзяцца ў нізінах табліцы, здаецца часовай з’явай, бо колькасць набраных імі на папярэднім турнірным адрэзку ачкоў не адлюстроўвае гульню «пушкароў». У цэлым шэрагу матчаў яны відавочна недалічыліся балаў з-за нешанцавання і непрыемнага для сябе збегу абставін.

Турнірную табліцу футбольнага чэмпіянату краіны ўзначальвае «МЛ Віцебск», у актыве якога 29 балаў. Далей паслядоўна ідуць «Славія» (23), мінскае «Дынама» (23), «Іслач» (21), брэсцкае «Дынама» (21), «Тарпеда-БелАЗ» (17), «Мінск» (17), «Гомель» (15), «Нёман» (15), БАТЭ (14), «Віцебск» (14), «Нафтан» (10), «Арсенал» (9), «Слуцк» (8), «Смаргонь» (5) і «Маладзечна» (0).

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю