Top.Mail.Ru
221

Маладзёжны аналітычны цэнтр адкрылі ў БДУ

Маладзёжны аналітычны цэнтр адкрылі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (БДУ). Пра гэта паведаміла БелТА.


Урачыстая цырымонія пераразання чырвонай стужкі адбылася 28 кастрычніка. Як расказалі ў ВНУ, мяркуецца, што цэнтр стане пляцоўкай для праектнай дзейнасці студэнтаў, маладых работнікаў і даследчыкаў БДУ. Гэта дазволіць сфарміраваць ва ўніверсітэце маладзёжную аналітычную супольнасць, ініцыятывы якой будуць улічвацца пры стратэгічных рашэннях аб развіцці ВНУ. 

Першы прарэктар БДУ Дзмітрый Курловіч адзначыў, што студэнтам важна валодаць крытычным мысленнем, умець супастаўляць, аналізаваць, вылучаць галоўнае і пэўнае з вялікага патоку інфармацыі. У сувязі з гэтым ён даў наказ студэнтам на прадукцыйную работу ў новай структуры БДУ, створанай спецыяльна для развіцця кампетэнцый аналітычнай работы моладзі. 

izobrazhenie_viber_2025-10-28_15-58-36-358-obschaja.jpg

Начальнік упраўлення экспертнай і аналітычнай работы БДУ Вікторыя Каршук выказала надзею, што Маладзёжны аналітычны цэнтр дапаможа дзецям вызначыць сваю ўнікальную кар’ерную траекторыю, рэалізаваць арыгінальныя практыка-арыентаваныя і міждысцыплінарныя даследаванні, накіраваныя на павышэнне канкурэнтаздольнасці і якасці беларускай адукацыі, а таксама стымуляванне моладзі да ўдзелу ў навуковай дзейнасці. 

На базе цэнтра арганізуюць работу семінараў, дэбатаў, круглых сталоў, відэаканферэнцый, дзелавых гульняў і інш. Тут студэнты навучацца працаваць з данымі і экспертамі, праводзіць апытанні, глыбінныя інтэрв’ю і фокус-групы, асвояць метадалогію правядзення бізнес- і юрыдычных даследаванняў, змогуць развіць свае лідарскія якасці. Для гэтага ў цэнтры створана камфортная шматфункцыянальная прастора, абсталяваная сучаснай тэхнікай і высакахуткасным інтэрнэтам. Далучыцца да работы цэнтра могуць усе ахвотныя студэнты, маладыя супрацоўнікі і навукоўцы ВНУ, папярэдне прайшоўшы конкурсны адбор і сумоўе.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю