4 мая па рэгіёне прайшоў навальнічны фронт, скорасць ветру дасягала 20 м/с.
На фермах зрывала дахі будынкаў, на праезную частку падалі дрэвы. Вецер бушаваў у Калінкавіцкім, Петрыкаўскім, Рэчыцкім, Светлагорскім раёнах і абласным цэнтры.
У Петрыкаўскім раёне маланка траўміравала жывёлавода мясцовага сельскагаспадарчага прадпрыемства. Таксама загінула 71 карова: жывёлы пасвіліся ў полі каля фермы «Ванюжычы».
- За мінулыя суткі ў Гомельскай вобласці святло адключалася ў 28 населеных пунктах.
У рэгіёне пашкоджаны дахі прыватных дамоў, фермерскіх пабудоў і цялятнікаў, разбіла шкло ў трактары, камбайне, аўтобусе. Ніхто з людзей не пацярпеў.