Мальдывы сталі першай у свеце дзяржавай, якая афіцыйна ўвяла забарону на курэнне для цэлага пакалення, паведаміла «Минск-Новости».
Усім жыхарам гэтай краіны, якія нарадзіліся пасля 1 студзеня 2007 года, забаронена купляць, ужываць або атрымліваць тытунёвыя вырабы. Гэта мера дзейнічае з 1 лістапада 2025-га. Турыстам 2007 года нараджэння і маладзей тытунь ні ў якім выглядзе таксама не прададуць. Электронныя цыгарэты і вэйпы на Мальдывах таксама пад строгай забаронай — незалежна ад узросту. Парушэнні караюцца вялікімі штрафамі.
У Беларусі поўная забарона на продаж тытунёвых вырабаў пакуль не плануецца, аднак барацьба з гэтай шкоднай звычкай вядзецца. Напрыклад, пачкі цыгарэт нельга выстаўляць на адкрытых прылаўках, на ўпакоўках нікаціназмяшчальных вырабаў абавязкова павінна быць прапісана інфармацыя пра шкоду для здароўя, забаронена курыць на тэрыторыі школ, спартыўных стадыёнаў, паркаў, пляжаў і гэтак далей, а таксама прадаваць цыгарэты непаўналетнім.