Малебны і шматлікія мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня сям’і, прадаўжаюцца па ўсёй Беларусі, паведамілі БелТА ў Беларускай праваслаўнай царкве (БПЦ).
У суботу, 16 мая, малебен пасля завяршэння хрэснага ходу на плошчы каля Святадухаўскага кафедральнага сабора Мінска ўзначаліў Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. Удзельнікі звярталіся з малітвай да святых, якія асабліва дапамагаюць у сямейным жыцці: балагаверных Пятра і Фяўроніі Мурамскіх, праведнай Сафіі Слуцкай, блажэннай Валянціны Мінскай.
Малебны аб стварэнні сям’і і ўмацаванні сямейнага жыцця праходзяць і 17 мая ў іншых храмах і манастырах Беларускай праваслаўнай царквы. Тым самым Царква дэманструе клопат пра сучаснасць і будучыню Беларусі. У Святадухаўскім кафедральным саборы ў Мінску малебен з акафістам святым Пятру і Фяўроніі Мурамскім пачынаецца кожную нядзелю ў 16.00.
«Спрадвеку людзі прасілі ў малітве благаславення Божага аб нараджэнні дзяцей і атрымлівалі дапамогу. З просьбай аб дзетанараджэнні людзі звяртаюцца і да малітвеннай дапамогі прападобнай Ефрасінні Полацкай, праведнай Сафіі Слуцкай, блажэннай Валянціны Мінскай, балагаверных князя Пятра і княгіні Фяўроніі Мурамскіх, сведчачы аб тым, што іх малітва не застаецца без адказу», — адзначылі ў БПЦ.
Акрамя таго, па ўсёй Беларусі прадаўжаецца шэраг мерапрыемстваў па сямейнай тэматыцы.