Top.Mail.Ru

Мандарынавыя дрэўцы з Фашаня сталі хітом кітайскага Новага года

З набліжэннем свята Вясны (Чуньцзе, традыцыйны кітайскі Новы год па месяцовым календары) на дэкаратыўныя каламондзіны (мандарынавыя дрэўцы) з пасёлка Чэньцунь горада Фашань (правінцыя Гуандун, Паўднёвы Кітай) сапраўдны бум попыту, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».



Мандарынавыя дрэўцы сімвалізуюць поспех і росквіт і з’яўляюцца неад’емнай часткай навагодніх традыцый Кітая. У Чэньцуне іх вырошчваюць амаль дзве тысячы гадоў. Сёння пасёлак стаў найбуйнейшым вытворцам каламондзінаў у краіне: на плошчы каля 280 га штогод вырошчваецца прыкладна 3 млн раслін агульным коштам больш за 250 млн юаняў. Прадукцыя займае каля 80% унутранага рынку і экспартуецца ў Сінгапур, Малайзію і іншыя краіны і рэгіёны.

Па словах намесніка старшыні асацыяцыі вытворцаў Лян Цзюйдуна, замовы на бягучы сезон паступаюць асабліва актыўна. Галоўным трэндам сталі каламондзіны вышынёй каля 30 см, якія ідэальна падыходзяць для гарадскіх кватэр і дастаўкі кур’ерскімі службамі. На такія мадэлі ўжо забраніравана каля 80% запасаў.

«Моладзь актыўна прасоўвае мандарынавыя дрэўцы праз сацыяльныя сеткі і анлайн-платформы», — адзначае Лян Цзюйдун. Паводле яго слоў, цяпер расліну можна прадаваць круглы год — пачынаючы з моманту завязвання пладоў, а не толькі перад святам Вясны.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю