Top.Mail.Ru
75

Маніторынг сферы турызму правядуць у гасцініцах Беларусі

У Беларусі вызначаны месцы правядзення маніторынгу міжнароднага ўязнога турызму і ўнутранага турызму ў перыяд па 29 сакавіка. Гэта прадугледжана пастановай Нацыянальнага агенцтва па турызме ад 23 сакавіка нумар 2, паведамляе БелТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.


Зацверджаны пералік арганізацый, якія прымаюць удзел у правядзенні спецыяльнага маніторынгу. У пералік уключана 80 гасцініц і аналагічных сродкаў размяшчэння ў абласцях і Мінску.

Спецыяльны маніторынг будзе праводзіцца ў перыяд па 29 сакавіка для атрымання звестак аб аб’ёме грашовых сродкаў, зрасходаваных рэспандэнтамі на тэрыторыі Беларусі ў час турыстычнага падарожжа.

Колькасны і персанальны склад асоб, якія ажыццяўляюць маніторынг, вызначае Нацыянальнае агенцтва па турызме не пазней за рабочы дзень, які папярэднічае першаму дню правядзення маніторынгу, па ўзгадненні з абласнымі (Мінскім гарадскім) выканкамамі.

Маніторынг праводзіцца ў адпаведнасці з устаноўленай Нацыянальным агенцтвам па турызме формай анкеты, а таксама тлумачэннямі па яе запаўненні.

Прававы акт прыняты ў адпаведнасці з Інструкцыяй аб парадку правядзення спецыяльных маніторынгаў міжнароднага ўязнога турызму і ўнутранага турызму, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 студзеня 2026 года нумар 5.

Пастанова ўступіла ў сілу 23 сакавіка 2026 года.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю