Top.Mail.Ru

«Марафон — гэта імкненне да згуртаванасці і прагрэсу»

У адным з буйнейшых гарадоў Гродзенскай вобласці ў суботу прагучалі апошнія акорды двухдзённай рэспубліканскай акцыі. Апафеозам стаў грандыёзны гала-канцэрт, які сабраў не адну тысячу лідчан і гасцей горада. А на сцэне ў танцавальных нумарах адначасова выстапалі да 10 аматарскіх і прафесійных калектываў. Здаецца, перад вачыма гледачоў прайшлі самыя шчымлівыя моманты жыцця краіны. Дзякуючы мастацтву, кожны змог адчуць сябе неад’емнай часткай аднаго цэлага дзеля развіцця сувярэннай Беларусі.


Па словах кіраўніка рабочай групы па арганізацыі і правядзенню «Марафона адзінства» Ганны Лукашэнка, у гала-канцэртах прымае ўдзел звыш тысячы чалавек. Але гэта далёка не весь артыстычны патэнцыял Беларусі. "Фарміраваць праграму было нескладана. Таленавітых людзей у нас даволі шмат, яшчэ нямала артыстаў, якія маглі б дастойна выступіць, і я думаю, што яны змогуць сябе паказаць надалей”, — зазначыла Ганна Лукашэнка. 

Магчымасць выступіць перад землякамі і адкрыць канцэртную праграму была прадастаўлена аўтару і выканаўцу з Гродзенскай вобласці, пераможцу шоу X-Factor Belarus Андрэю Панісаву. Ён разам са сваёй зямлячкай Алінай Чыжык і Ваней Вайтовічам выканаў песню «Час выбраў нас». "Для мяне марафон — гэта магчымасць паказаць нашу культуру — ад народнасці да сучасных песен. Неверагодная работа зроблена адносна пастаноўкі”, — падзяліўся эмоцыямі артыст. Аліна Чыжык выказала спадзяванне, што марафон дапаможа яе землякам прасякнуцца яшчэ большым пачуццём любві да сваёй зямлі, сваёй краіны, зрабіць правільны выбар дзеля яе далейшага росквіту. Падчас канцэрта спявачка выканала песню «Бацькава булка», якая нарадзілася дзякуючы аднайменнаму фестывалю, які праходзіць на Гродзеншчыне.

Адкрыў канцэрт «Час выбраў нас» намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір Пярцоў. Ён зазначыў, што фестываль, старт якому па даручэнню кіраўніка дзяржавы, быў дадзены 17 верасня мінулага года, ахапіў практычна ўсю Беларусь. Ліда, як і кожны горад, мае сваю адметнасць. Тут працуе шэраг унікальных для краіны прадпрыемстваў, якія ствараюць сапраўдную эканамічную моц дзяржавы. А чысціня і добраўпарадкаванасць вуліц стала сапраўдным брэндам горада. "Нам важна захаваць адзінства і згуртавацца вакол кіраўніка нашай дзяржавы, нацыянальнага лідара, каб прайсці ўсе цяжкасці, якія беларусам імкнуцца навязаць ворагі, не даць магчымасці ўцягнуць Беларусь у бездань войн. Калі мы ў рамках гэтай акцыі і 26 студзеня на выбарчых участках пакажам сваё адзінства як маналітная, моцная беларуская нацыя, у іх нічога не атрымаецца”, — падкрэсліў Уладімір Пярцоў. 

Лейтматыў адзінства гучаў са сцэны ў кампазіцыях ў выкананні вядомых беларускіх артыстаў. У іх ліку арт-група «Беларусы», народны артыст Беларусі Анатоль Ярмоленка і заслужаны калектыў «Сябры», дзяржаўны ансамбль «Песняры», заслужаная артыстка Вікторыя Алешка, прафесійныя і аматарскія калектывы Беларусі. Праграма не пакінула раўнадушных — гледачы ўключалі ліхтары на смартфонах і віталі артыстаў сцяжкамі-эмблемамі марафона. Тэматыка канцэрта аб’яднала людзей розных пакаленняў і выклікала гонар за сваю краіну. 

Аб тым, што марафон не проста акцыя, а сімвал імкнення да згуртаванасці і прагрэсу, зазначыў падчас свайго прывітальнага слова на гала-канцэрце старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік. Сімвалічна і сама дата пачатку марафона — у Дзень народнага адзінства, які адзначаецца 17 верасня. Для Гродзенскага рэгіёна гэта асаблівая дата, бо яго тэрыторыю сілай імкнуліся падзяліць. «Мы — нашчадкі пакалення пераможцаў яскрава ўсведамляем, што менавіта адзінства дазволіла нам тады перамагчы і дазваляе зараз дастойна прымаць выклікі нашага няпростага часу», — падкрэсліў кіраўнік Ггродзеншчыны. 

Губернатар прыгадаў унікальнасць і гасціннасць лідскай зямлі. Не выпадкова Ліда была культурнай сталіцай у 2020 годзе, а сёлета тут адбудзецца Свята беларускай пісьменнасці. «Марафон адзінства» яшчэ адзін важны здабытак у капілку Лідчыны, магчымасць адчуць сябе часткай аднаго цэлага, скіраванага на светлую будучыню сваёй краіны. 

Дарэчы, праз тыдзень «Марафон адзінства» прыме Гродна — апошні рэгіянальны горад маштабнага рэспубліканскага праекта. Па словах Ганны Лукашэнка, 17-18 студзеня, тут запланавана вялякая праграма з выстаўкамі, сустрэчамі, квэстамі. Будзе і свая фішка. Гэта вячэрні канцэрт з удзелам блогераў і артыстаў Марафона адзінства, а таксама у суботу пройдзе акцыя «Гэта мая краіна». 

— Марафон адзінства завяршае свой рух на беларускай зямлі. Фінальныя мерапрыемствы пройдуць у Мінску. Яны стартуюць тут з асобных мерапрыемстваў ужо на будучым тыдні, а асноўныя пачнуцца з 20 студзеня. Прыблізна кожны дзень будзе праходзіць 12-13 мерапрыемстваў. У тым ліку, вячэрнія выступленні у знакавых месцах. Так, мы плануем канцэрт прэзідэнтскага аркестра ў незвычайным месцы, крыху пазней мы раскажам аб гэтым. Таксама вялікі канцэрт прэзідэнцкага аркестра з беларускімі артыстамі пройдзе падчас марафона ў Наваполацу, які прыме нашу акцыю 13-14 студзеня, — паведаміла кіраўнік рабочай групы па арганізацыю праекта. 

Што датычыць спадчыны марафона, некаторыя аспекты ўжо ёсць. Як расказала Ганна Лукашэнка, у Мінску будзе ўпершыню сабрана фотавыстаўка самых яркіх і значных момантаў марафона, якая будзе прадстаўлена ў Нацянальнай бібліятэцы. Таксама там можна будзе ўбачыць і экспазіцыю падарункаў з розных устаноў і прадпрыемстваў, дзе горача і сардэчна прымалі удзельнікаў «Марафона адзінства».

Фота БелТА


У кожным горадзе — новы змест

Чаму мяняецца экспазіцыя выстаўкі «Беларусь.Узлёт», якая вандруе ў рамках «Марафона адзінства». Выстаўка — адзін з абавязковых атрыбутаў маштабнай рэспубліканскай акцыі. Але ў кожным горадзе экспазіцыя мяняецца ў адпаведнасці з мясцовай фактурай. Аб ідэі праекта яскрава сведчаць фотаздымкі — каляровыя і чорна-белыя. Як два палюсы развіцця краіны за апошнія 30 гадоў. 

Чорна-белыя фотаздымкі зроблены фатакарамі Беларускага тэлеграфнага агентства напачатку 90-х гадоў. Таксама пры падрыхтоўцы выкарыстаны ўнікальныя здымкі Дзяржынскага архіва кінафотафонадакументаў. Усяго экспазіцыя налічвае 40 экспанатаў — здымкаў і каментарыяў аб тых фактах, якія яскрава сведчаць аб жыцці краіны ў той час і зараз. Кожны адрас «Марафона адзінства» дадае новыя экспанаты. Аб тым, якія штрыхі з’явіліся на выстаўцы падчас марафона ў Лідзе расказала генеральны дырэктар БелТА Ірына Акуловіч. Яна прыгадала некалькі шчымлівых гісторый, што былі надрукаваны ў мясцовай прэсе тых гадоў. Адну з іх можна назваць сапраўднай эпапеяй. Яна звязана... са спальным гарнітурам. Паколькі у той час мэблю можна было купіць толькі па талонах, якія паступалі на прадпрыемства, у адным калектыве склалася даволі скандальная сітуацыя. Гарнітур пачалі дзяліць паміж сабой два прэтэндэнта. На прафсаюзным сходзе работніцу абвінавацілі ў тым, што яна па-за межамі чаргі атрымала гэты спальны гарнітур. Яго нават вывязлі другому прэндэнту. Але потым па рашэнні суда вярнулі. Гісторыя дзіўная і для сённяшняга маладога пакалення нават незразумелая. 
Яшчэ адзін экспанат расказвае аб тым, чаму лідчане ў 90-ыя гады мала куплялі кандытэрскіх вырабаў. 

— На адным з прадпрыемстваў харчовага гандлю перасталі купляць торты, нават 12 тортаў у дзень не разыходзілася,л бо лідчане куплялі палову альбо частку торта. А ўсё таму, што ў людзей не было на гэта сродкаў. Куплялі торты толькі па вялікіх святах., — пракаменціравала Ірына Акуловіч.

Яна прызнаецца, што падчас знаёмства з мясцовай прэсай тых гадоў, яе вельмі ўразіла лічба 17, якая прыгадвалася нават два разы. Інфармацыя была надрукавана пад рубрыкай «Што. Дзе. Калі». У першым выпадку гаварылася аб тым, што лідчане не могуць дазволіць сабе лазні, бо іх кошт за адзін дзень падаражэў ў 17 разоў, на столькі падаражэў кошт рамонту ручных часоў, а будзільнікаў нават у 20 разоў. 

—Хачу сказаць, што гэта інтэрнэт-праект аб жыцці простых беларусаў, які працягвае развівацца з кожным горадам. Выстаўка не рыхтавалася спецыяльна для марафона, яна аб усіх гарадах краіны, але ў кожным горадзе марафона мы далучаем гісторыю менавіта гэтых гарадоў, каб паказаць узлёт краіны за 30 гадоў. За кароткі час Беларусь прайшла вельмі сур’ёзны шлях. Ад талонаў і куплнаў, якія дзялілі паміж людзьмі, мы прыйшлі да таго, што бачым сёння ў гандлёвых цэнтрах. Гэта выстаўка для таго, каб мы маглі навучыцца гэта цаніць, гэта выстаўка -роздум, — рэзюміравала Ірына Акуловіч. 

  фота аўтара

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю