Марафон сямейных ролікаў у TikTok запусцілі ў Беларусі напярэдадні Тыдня бацькоўскай любові. Аб гэтым паведаміла БелТА.
У Міністэрстве заклікалі разам напоўніць інфармацыйную стужку цяплом і падтрымкай і паказаць, што менавіта сям’я — галоўная крыніца сіл і натхнення. Для гэтага трэба зняць кароткі ролік пра тое, як падтрымка блізкіх натхняе вас на прафесійныя здзяйсненні і асабістыя перамогі і апублікаваць яго ў сацсетках з хэштэгам #усёпачынаеццазсям’і.
З 13 па 26 кастрычніка 2025 года ў Беларусі пройдзе маштабны Тыдзень бацькоўскай любові, прымеркаваны да Дня маці (14 кастрычніка) і Дня бацькі (21 кастрычніка). Міністэрства працы і сацыяльнай абароны распрацавала шырокую праграму, якая ўключае сотні мерапрыемстваў па ўсёй краіне. У яе ўвойдуць афіцыйныя форумы і канцэрты, сямейныя марафоны ў сацыяльных сетках, а таксама дні адкрытых дзвярэй у музеях. Ключавой падзеяй стане форум «Размова аб важным: шчаслівая сям’я — моцная дзяржава», які адбудзецца 16-17 кастрычніка з удзелам Савета Рэспублікі.