На XV юбілейным з’ездзе Беларускага саюза журналістаў Марат МАРКАЎ, міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь, падкрэсліў, што цяпер вельмі важна выбудоўваць работу ў інтэрнэце ў адпаведнасці з дакладнымі прыярытэтамі. Менавіта гэта пытанне ён прапанаваў разглядаць у якасці аднаго з ключавых кірункаў дзейнасці, у тым ліку і Беларускага саюза журналістаў: «Калі мы гаворым аб развіцці новых інструментаў і павышэнні ўзроўню прафесіяналізму журналістаў, у тым ліку маладых, мы павінны самі сабе ставіць задачу: а як мы будзем развіваць гэтыя інструменты, працаваць са штучным інтэлектам? Якія праекты будзем для гэтага ствараць, прасоўваць і, больш за тое, фінансаваць?»
Падводзячы вынікі XV з’езда БСЖ, ён адзначыў: зараз у Беларусі недастатковая колькасць праектаў рэгіянальных рэдакцый па рабоце ў інтэрнэце. І задачай як БСЖ, так і Міністэрства інфармацыі, павінна стаць матывацыя і ўцягванне журналістаў краіны ў работу ў сацыяльных сетках: «Нам трэба з гэтым пытаннем не проста лічыцца, а, магчыма, нават дзейнічаць на апярэджанне. Таму абяцаю, што ўвага міністэрства, увага людзей, якія будуць садзейнічаць выдзяленню сродкаў, яна будзе ўдзелена ў тым ліку падобным праектам».
Аміна НАЗАРАВА.
Фота: Ксенія ЛІННІК.