Top.Mail.Ru
115

МАРГ кантралюе сітуацыю ў гандлі ва ўмовах непагадзі: аб праблемах можна паведамляць на прамую лінію

Сітуацыя з гандлёвым абслугоўваннем у Беларусі ва ўмовах непагадзі знаходзіцца на кантролі, паведамілі БелТА ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю.



З улікам пагаршэння ўмоў надвор’я, моцнымі снегападамі і зніжэннем тэмпературнага рэжыму МАРГ аператыўна арганізаваў работу прамых тэлефонных ліній. У выпадку ўзнікнення сітуацый, звязаных з пагаршэннем умоў гандлёвага абслугоўвання ў рэгіёне, жыхарам варта паведамляць аб праблемах для своечасовага рэагавання і ліквідацыі непаладак.

Нумары прамых тэлефонных ліній:
8 (0162) 40-71-76 — Брэсцкая вобласць, 
8 (0212) 63-95-00 — Віцебская вобласць,
8 (0232) 53-70-31 — Гомельская вобласць,
8 (0152) 68-49-75 — Гродзенская вобласць,
8 (0222) 72-92-62 — Магілёўская вобласць,
8 (017) 270-90-82 — Мінск, Мінская вобласць.

Акрамя таго, у Белкаапсаюзе арганізавана прамая тэлефонная лінія па нумары 8(017) 311-38-00.

Тэлефонная лінія будзе працаваць і ў выхадныя дні з 9.00 да 17.20.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю