Top.Mail.Ru

МАРГ нагадаў тураператарам аб неабходнасці пазначаць цэны толькі ў нацыянальнай валюце

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю нагадала тураператарам аб неабходнасці пазначаць цэны толькі ў нацыянальнай валюце. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МАРГ.


МАРГ прадаўжае работу па маніторынгу інтэрнэт-рэсурсаў, якія рэкламуюць турыстычныя паслугі, нерухомую маёмасць, аўтамабілі і іншыя тавары з пазначэннем кошту іх у замежнай валюце.

Так, уладальнікам інтэрнэт-рэсурсаў, якія рэкламуюць турпаслугі, — ТАА «Дорагабай» (агенцтва продажаў сеткі турагенцтваў Сoral Travel) і ІП Стаховіч Д.С. — накіраваны рэкамендацыі выключыць пазначэнне кошту паслуг у замежнай валюце.

Як адзначылі ў МАРГ, раней выдадзеныя рэкамендацыі 18 уладальнікам інтэрнэт-рэсурсаў, сярод якіх ТАА «Куфар Тэх», ТАА «Аўтакласіфайд» (сэрвіс аб’яў «АВ.БАЙ»), ТАА «Твая Сталіца», ТАА «ДАТА ТУР», ТАА «ЭлектраЭваКарс», выкананы.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю