Top.Mail.Ru
219

МАРГ: рост даходаў беларусаў апярэджвае рост цэн

Даходы беларусаў растуць хутчэй за цэны, паведамляе БелТА.



«Сітуацыя з цэнамі на ўнутраным рынку захоўваецца стабільная. За ліпень цэны ў краіне выраслі ўсяго на 0,2 % (за сем месяцаў — на 5,6 %). Некаторыя сезонныя тавары, напрыклад, агародніна і садавіна, летняе адзенне і абутак, патаннелі, а імпартныя (чай, кава, кандытарскія вырабы, яблыкі), наадварот, трохі дадалі ў цане. Але ў цэлым сітуацыя застаецца кіраванай і інфляцыя не з’ядае нашы даходы», — сказалі ў МАРГ.

Па выніках першага паўгоддзя рэальныя даходы беларусаў выраслі на 10,2 % у параўнанні з такім жа перыядам мінулага года. «Гэта значыць, што пасля ўліку інфляцыі ў людзей засталося больш грошай, чым раней — можна дазволіць сабе больш пакупак, адкласці на адпачынак або зберагчы. А яшчэ гэта азначае, што заробкі і пенсіі сталі рэальна больш адчувальнымі, базавыя выдаткі не выраслі крытычна, можна планаваць пакупкі і адчуваць сябе больш упэўнена», — адзначылі ў прэс-службе.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю