Top.Mail.Ru

МАРГ скарэкціраваў цану на газ, які рэалізуецца насельніцтву ў балонах

Пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ад 7 мая 2026 года № 29, у прыватнасці, скарэкціравана цана на газ звадкаваны, які рэалізуецца насельніцтву ў балонах. Адпаведная пастанова ведамства апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале, паведамляе БелТА.


Цана за 1 кг газу для запраўкі газавых балонаў аб’ёмам 1 л (0,4 кг), 5 л (2 кг), 12 л (5 кг), 27 л (11,4 кг) складзе 1 рубель 73 капейкі (на сёння — 1 рубель 62 капейкі).

Таксама дакументам прадугледжана ўстанаўленне тарыфу на паслугу па транспарціроўцы прыроднага газу па сістэме размеркавальных трубаправодаў рэспубліканскіх унітарных прадпрыемстваў «Брэстаблгаз», «Віцебскаблгаз», «Гомельаблгаз», «Гроднааблгаз», «Мінскоблгаз», «Мінгаз», «Магілеваблгаз» у памеры 25 рублёў 11 капеек за 1000 куб. м.

Шэраг ведамасных пастаноў прызнаецца страціўшым сілу, у тым ліку ад 30 верасня 2016 года № 31 «Аб тарыфе на паслугу па транспарціроўцы прыроднага газу па сістэме размеркавальных трубаправодаў», ад 10 лістапада 2016 года № 36 «Аб кошце на газ звадкаваны, які рэалізуецца насельніцтву ў балонах» і інш.

Пастанова № 29 уступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю