Top.Mail.Ru
201

Маркаў: Мы — пераможцы ў той вайне, і Беларусь гэта памятае

Мы — пераможцы ў той вайне, і гэта галоўны крытэр, які адрознівае нас ад тых, хто спрабуе нашу памяць замараць. Пра гэта заявіў міністр інфармацыі Марат Маркаў, які прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі ўскладання кветак і вянкоў да манумента Перамогі ў Мінску, паведамляе БелТА.



«Беларусь будзе памятаць. Мы пераможцы ў той вайне, і гэта, напэўна, галоўны крытэр, які сёння адрознівае нас ад тых, хто спрабуе нашу памяць і нашу спадчыну замараць і выкрасліць з гісторыі, — сказаў Марат Маркаў. — Вы ж ведаеце, колькі еўрапейскіх краін, якія санкцыі абвяшчаюць у дачыненні да Беларусі, якія абвінавачваюць нас ва ўсіх смяротных грахах, — яны ж тады прайгралі. Большасць з іх ваявалі за фашысцкую Германію. Яны ваявалі разам з фашысцкай Германіяй супраць Савецкага Саюза, забівалі нашых людзей, і, натуральна, яны не хочуць памятаць тую гісторыю. Натуральна, для іх гэта параза», — сказаў Марат Маркаў.

Наша задача — памятаць і шанаваць памяць вызваліцеляў, адзначыў міністр. 

«Прэзідэнт пра гэта неаднаразова казаў: калі мы не хочам паўтарэння тых падзей, мы абавязаны памятаць і нашых продкаў, якія перамаглі, і саму Перамогу, і не саромецца таго, што мы пераможцы. Калі мы не будзем саромецца, тады падобная трагедыя не паўторыцца, і гэта застанецца адзіным найважнейшым за апошнія дзесяцігоддзі і стагоддзі святам нашай гісторыі, якім мы ганарыліся і будзем ганарыцца», — падкрэсліў ён

Яшчэ Георгій Жукаў казаў, што Еўропа ніколі не даруе нам, што савецкі салдат вызваліў яе ад фашызму, які зноў зараз падымае галаву. 

«Таму нам галоўнае не дапусціць гэтага, і тым, хто спрабуе нам гэтага не дараваць, — паказаць сваю сілу. Калі трэба, значыць, паказаць гэтую сілу з кулакамі, каб умець сябе абараніць. І я ўпэўнены, што гэта нам удасца. І мы ў любым выпадку будзем пераможцамі», — дапоўніў Марат Маркаў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю