Top.Mail.Ru

Маркаў расказаў пра барацьбу з фэйкамі ў TikTok і Threads

Дзяржава будзе змагацца з фэйкамі ў сацыяльных сетках. Аб гэтым міністр інфармацыі Марат Маркаў заявіў у эфіры тэлеканала «Беларусь 1», паведамляе БелТА.


«Задачу, якую мы самі перад сабой паставілі, гэта значыць дамінаваць на ўласным інфармацыйным полі, будзем рэалізоўваць у тым ліку праз сацыяльныя сеткі. Нашы ворагі таксама не дрэмлюць, і яны гэтак жа будуць спрабаваць працаваць з нашымі маладымі людзьмі праз TikTok (у першую чаргу праз TikTok, разумеючы, што там прысутнічае ў асноўным маладая аўдыторыя) і ў тым ліку праз новыя сацыяльныя сеткі — Threads, дзе ўжо больш за паўмільёна беларусаў і дынаміка станоўчая», — сказаў Марат Маркаў.

Паводле слоў міністра, спроба абалваніць маладых людзей і прымусіць зняверыцца ва ўласнай дзяржаве, прымусіць іх думаць, што недзе значна лепш, — гэта адкрыты падман. «Гэта адкрыты фэйк, і з падобнымі фэйкамі мы будзем змагацца», — заявіў ён.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю