Top.Mail.Ru
231

Мароз: Беларусы сталі спажываць больш электраэнергіі

Аб’ём спажывання электраэнергіі ў Беларусі павялічыўся на 6 млрд кВт*г за апошнія пяць гадоў. Пра гэта заявіў міністр энергетыкі Дзяніс Мароз, паведамляе «Минск-Новости».


Каменціруючы магчымасць будаўніцтва ў Беларусі другой атамнай электрастанцыі або трэцяга блока для дзеючай АЭС, кіраўнік ведамства растлумачыў, што гэтыя ініцыятывы разглядаюцца толькі ў якасці яшчэ адной меры для павышэння энергетычнай бяспекі дзяржавы.

Дзяніс Мароз таксама адзначыў, што тэндэнцыя росту спажывання электраэнергіі захаваецца і ў найбліжэйшыя гады, і каб задавальняць патрэбы эканомікі ў ёй, неабходна своечасова развіваць генеравальныя магутнасці. Адным з сур’ёзных кірункаў у дадзенай сферы з’яўляецца развіццё атамнай энергетыкі.

— Гэта надзейная і бяспечная крыніца энергіі на доўгія пакаленні наперад, — заявіў міністр.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю