Да мінус 5 градусаў ноччу і невялікія ападкі чакаюцца ў Беларусі 8 лістапада. Аб гэтым паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Так, у нядзелю будзе воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў, толькі ноччу і раніцай месцамі на паўночным усходзе рэспублікі могуць быць невялікія ападкі: дождж, мокры снег. Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман.
Вецер заходні, паўночна-заходні слабы да ўмеранага. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад мінус 2 да плюс 4 градусаў; па паўднёвым захадзе - ад мінус 3 да мінус 5 градусаў. Днём тэмпература паветра складзе ад 3 да 8 градусаў цяпла.