Top.Mail.Ru

Мароз закінуў дэбютную шайбу ў АХЛ, Борыкаў набраў першае ачко ў лізе

Беларусы Вадзім Мароз і Ягор Борыкаў набралі першыя ачкі ў рэгулярным чэмпіянаце Амерыканскай хакейнай лігі, паведамляе БелТА.


У другім матчы на старце сезона клуб беларусаў «Тусон» дома прайграў «Каларада» з лікам 3:5. Борыкаў зарабіў асістэнцкі бал у другой галявой атацы гаспадароў, Мароз закінуў трэцюю шайбу сваёй каманды.

Абодва беларусы нанеслі па два кідкі ў створ, Ягор завяршыў гульню з паказчыкам карыснасці «+1», у Вадзіма «-1». Наступныя паядынкі «Тусон» правядзе на выездзе 10 і 11 кастрычніка.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю