Top.Mail.Ru
168

Маршрут «Залатое кальцо» ў Расіі пашыраць

Маршрут «Залатое кальцо» да 60-годдзя будзе пашыраны на 49 населеных пунктаў, паведамляе БелТА са спасылкай на заяву намесніка старшыні ўрада Расіі Дзмітрыя Чарнышэнкі. 


«Залатому кальцу» споўніцца 60 гадоў у 2027 годзе. Напярэдадні юбілейнай даты ён атрымлівае дадатковае развіццё і павялічваецца на 49 населеных пунктаў. Упершыню ў яго ўвойдуць гарады і вёскі Ніжагародскай і Цвярской абласцей.

Назва «Залатое кольца» зараз будзе мець на ўвазе лінейку турыстычных прадуктаў на любы густ: і традыцыйныя аўтобусныя экскурсіі, і 14 спецыяльных аўтатураў, і рачныя круізы з новымі прыпынкамі, і чыгуначныя туры. Ва ўрадзе Расіі лічаць, што праект стане каталізатарам развіцця для дзясяткаў малых гарадоў, дапаможа стварыць новыя працоўныя месцы, аднавіць помнікі і зрабіць уключаныя тэрыторыі больш прывабнымі для жыцця.

Абноўленае «Залатое кальцо», акрамя класічных гарадоў, ахопіць, напрыклад, такія гарады, як Аляксандраў, Гарахавец, Юр’еў-Польскі (Уладзімірская вобласць), Мышкін, Рыбінск, Тутаеў (Яраслаўская вобласць), Гаўрылаў Пасад, Кінешма, Шуя (Іванаўская вобласць), Галіч, Нерэхта, Судзіслаў (Кастрамская вобласць), вёскі Абрамцава і Гжэль (Маскоўскай вобласці), гарады Калязін і Кашын (Цвярская вобласць), гарады Ніжні Навагарод, Выксы, Гарадзец (Ніжагародская вобласць).

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю