Сёння каля 19.15 у Светлагорскім раёне на 72-м км аўтадарогі Р-31 Бабруйск — Мазыр — граніца Украіны адбылося лабавое сутыкненне мікрааўтобуса Mercedes і пазадарожніка Volkswagen. Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца маршруткі пры абгоне выехаў на паласу сустрэчнага руху.
Шэсць чалавек загінулі, дзесяцярых даставілі ў бальніцу.
Па ўказанні міністра ўнутраных спраў на месца трагедыі выехаў начальнік ГУ ДАІ МУС Віктар Ротчанкаў. На месцы ДТЗ працуюць супрацоўнікі ДАІ, МНС, следча-аператыўная група.