Top.Mail.Ru

Масавая вакцынацыя супраць грыпу стартуе ў Беларусі з пачатку кастрычніка

Масавая вакцынацыя супраць грыпу стартуе ў Беларусі з пачатку кастрычніка, паведаміла начальнік аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан у прэс-цэнтры БелТА.


«Масавая вакцынацыя праводзіцца ў традыцыйныя тэрміны — кастрычнік-лістапад, каб паспеў сфарміравацца імунітэт», — сказала Іна Карабан.

Яна растлумачыла, што імунітэт выпрацоўваецца на працягу 2-4 тыдняў, таму вакцынацыя ў перыяд кастрычніка-лістапада аптымальная для яго выпрацоўкі да пачатку ўздыму захваральнасці на грып.

Жадаючым зрабіць прышчэпкі раней, напрыклад, у канцы верасня, гэта можна зрабіць на платнай аснове — калі вакцына ёсць ва ўстанове аховы здароўя. Калі чалавек не паспее зрабіць прышчэпку ў асноўныя тэрміны, зрабіць прышчэпку можна і ў снежні і нават у студзені, аднак гэта будзе мець сэнс у тым выпадку, калі сітуацыя па грыпу ў той момант будзе спакойная.

«Неабходна разумець, што ў любы момант можа адбыцца рост захваральнасці на грып. Адпаведна, чалавек можа захварэць і потым абвінаваціць вакцыну, што яна не дапамагла», — папярэдзіла Іна Карабан.


Начальнік аддзела адзначыла, што вакцына ў адпаведнасці з заяўкамі арганізацый аховы здароўя закуплена. Першыя партыі паступілі ўжо, праходзяць кантроль якасці і да канца верасня павінны паступіць у арганізацыі аховы здароўя. Медыцынскія работнікі пачнуць запрашаць для правядзення вакцынацыі жыхароў, якія адносяцца да груп рызыкі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю