Top.Mail.Ru
395

Маштабны міжнародны форум да 80-годдзя Перамогі арганізуюць у Акадэміі навук

Міжнародны форум аб’яднае вучоных-гісторыкаў з Масквы, Санкт-Пецярбурга, Курскай, Смаленскай, Тамбоўскай і Тульскай абласцей, Рэспублікі Татарстан, Чувашскай і Чачэнскай Рэспублікі, Казахстана, Узбекістана і Кыргызстана.

У Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 6 і 7 мая пройдзе міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Вялікая Перамога ў імя міру і стварэння (да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне)», паведамілі БелТА ў прэс-службе Акадэміі навук.

Беларуская гістарычная навука будзе прадстаўлена на канферэнцыі вучонымі з 55 беларускіх і 18 замежных арганізацый: акадэмічных інстытутаў, вышэйшых навучальных устаноў, музеяў, архіваў, бібліятэк, школ.

Удзельнікі канферэнцыі разгледзяць сучасныя падыходы да асвятлення падзей Вялікай Айчыннай вайны, міжнародных адносін напярэдадні і ў гады вайны;
  • звернуцца да ключавых бітваў;
  • нагадаюць пра спецыфіку нацысцкага акупацыйнага рэжыму на тэрыторыі Беларусі і паўсядзённым побыце ва ўмовах акупацыі;
  • функцыянаванні калабарацыянісцкіх арганізацый і генацыдзе беларускага народа;
  • раскажуць пра асаблівасці партызанскага руху і дзеянні падпольных арганізацый на тэрыторыі нашай краіны;
  • захаванні гістарычнай памяці і яе мемарыялізацыі;
  • укладзе савецкага народа ў перамогу над нацызмам. 
  • Будзе ўдзелена ўвага і адлюстраванню гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў вучэбна-выхаваўчым працэсе ў школах, сярэдніх спецыяльных навучальных установах, ВНУ.

Праграмай канферэнцыі прадугледжана ўручэнне дыпломаў лаўрэатам XVIII Міжнароднай маладзёжнай навукова-практычнай канферэнцыі «Вялікая Айчынная вайна 1941-1945 гадоў у гістарычнай памяці народа», якую вось ужо 18 гадоў запар арганізуюць Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і гімназія нумар 174 Мінска. За ўзнагароды нязменна змагаюцца не менш за сотню навучэнцаў з усіх абласцей краіны і Мінска.

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Вялікая Перамога ў імя міру і стварэння (да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне)» арганізуецца ў адпаведнасці з планам падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемстваў па святкаванню 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Арганізатарамі выступаюць Нацыянальная акадэмія навук, Інстытут гісторыі НАН Беларусі, Міністэрства абароны, Міністэрства адукацыі.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю