Top.Mail.Ru
239

Маштабны велапрабег аб’яднаў больш за 400 прадстаўнікоў сферы адукацыі і навукі ў сталіцы

Рэспубліканскі праект «Дарогамі памяці», прысвечаны Дню народнага адзінства, стаў добрай традыцыяй Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. Сёлета велапрабег у сталіцы прайшоў чацвёрты раз, сімвалічна стартаваўшы ля стэлы «Мінск — горад-герой». Мерапрыемства пачалося з цырымоніі ўскладання кветак і хвіліны маўчання ў памяць аб тых, каму мы абавязаны сённяшнім мірным жыццём.



Старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Таццяна Якубовіч нагадала аб важнасці захавання гістарычнай праўды. 

— Напярэдадні Дня народнага адзінства мы вельмі выразна ўсведамляем, што гэтае свята з’яўляецца для нас сімвалам згуртаванасці. Акцыя не выпадкова вось ужо чацвёрты год стартуе каля стэлы «Мінск — горад-герой». Вельмі важна, стоячы на гэтым святым месцы яшчэ раз і сабе самім, і нашай моладзі нагадаць, як важна шанаваць тое, што зрабілі нашы дзяды і прадзеды, захоўваць гістарычную праўду. Цяпер многія спрабуюць перапісаць гісторыю, але наш моцны, згуртаваны народ, на долю якога выпала столькі цяжкасцей, не дазволіць, каб у чарговы раз нашу краіну падзялілі на некалькі частак, — падкрэсліла Таццяна Якубовіч.

Дарэчы, за час існавання праекту ён значна вырас у маштабах. Да велапрабегу далучаюцца тысячы прафактывістаў галіны. Сёння ён праходзіць у фармаце марафона, яго прымаюць усе рэгіёны краіны. І ўжо на наступным тыдні велапрабегі «Дарогамі памяці» пройдуць ва ўсіх абласцях краіны.

Алена КРАВЕЦ


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю