Top.Mail.Ru
170

Маштабны велапрабег у гонар 80-годдзя Вялікай Перамогі правядуць у Беларусі ў ліпені

Маштабны велапрабег, прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, арганізуюць у Беларусі з 14 па 19 ліпеня, перадае БелТА.



Велапрабег пройдзе ў два этапы па тэрыторыі Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай і Мінскай абласцей. Правядзенне першага этапа запланавана з 14 па 17 ліпеня, другога — з 18 па 19 ліпеня. Старт мерапрыемству будзе дадзены ў Брэсцкай крэпасці-героі, а завершыцца 19 ліпеня ў Мінску каля храма-помніка Усіх Святых.

Арганізатарамі велапрабегу выступаюць Міністэрства спорту і турызму, Беларуская праваслаўная царква, упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей, аблвыканкамы і райвыканкамы. Ён праводзіцца сярод аматараў веласіпедных відаў спорту ва ўзросце ад 18 гадоў. 

Іван Мокшын, начальнік аддзела фізічнай культуры Міністэрства спорту і турызму, звярнуў увагу на тое, што з кожным годам велапрабегаў у Беларусі праводзіцца ўсё больш. У іх бяруць удзел самыя розныя ўзроставыя катэгорыі — «ад малога да вялікага». У гэтым годзе ў Віцебскай, Гомельскай і Мінскай абласцях адбудзецца па 23, у Магілёўскай і Мінску — па 21, у Брэсцкай, Гродзенскай абласцях — па 19 велапрабегаў. Па маршруце ўдзельнікі наведваюць знакавыя для беларусаў месцы, помнікі Вялікай Айчыннай вайны

Фота з адкрытых крыніц
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю