Top.Mail.Ru

Маштабныя схемы ўхілення ад выплаты падаткаў выявілі ў прыватных медцэнтрах Гомеля і Віцебска

Падатковыя органы сумесна з Дэпартаментам фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю выявілі маштабныя схемы ўхілення ад выплаты падаткаў у прыватных медыцынскіх цэнтрах Гомеля і Віцебска, паведамілі БелТА ў Міністэрстве падаткаў і збораў.



У ліку асноўных схем парушэнняў — драбненне бізнесу (Гомель). Уладальнік стаматалагічнай клінікі штучна падзяліў дзейнасць паміж дзвюма падкантрольнымі арганізацыямі для прымянення спрошчанай сістэмы падаткаабкладання. За два гады аб’ём утоенай выручкі склаў больш за 5 млн рублёў. 

Яшчэ адна схема — «актыўная кнопка» (Віцебск). Заснавальнікі медцэнтра сумесна з праграмістам распрацавалі спецыяльнае ПЗ. Пры націску «сакрэтнай» кнопкі наяўная выручка не фіксавалася ў сістэме кантролю касавага абсталявання і не трапляла ў падатковую справаздачнасць. Кліентам для выгляду выдавалі чэкі, надрукаваныя на асобным прынтары, якія не ўлічваліся ў бухгалтэрыі.

«Частка ўтоеных сродкаў накіроўвалася на выплату шэрых заробкаў. Супрацоўнікі, распісваючыся ў фіктыўных ведамасцях, пазбаўлялі сябе паўнавартасных сацыяльных гарантый, аплаты бальнічных і будучай пенсіі», — адзначылі ў МПЗ.


Па выніках кантрольных мерапрыемстваў распачатыя крымінальныя справы па фактах ухілення ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Накладзеныя арышты на маёмасць і грашовыя сродкі падазраваных на агульную суму звыш 3 млн рублёў. Заснавальнікі, дырэктары і бухгалтары даюць прызнальныя паказанні і кампенсуюць прычыненую дзяржаве шкоду.

«Міністэрства па падатках і зборах нагадвае: сучасныя метады аналізу даных і міжведамаснага ўзаемадзеяння робяць любыя схемы ўтойвання выручкі празрыстымі для кантралюючых органаў. Мы заклікаем грамадзян праяўляць пільнасць і не згаджацца на неафіцыйныя выплаты, а суб’екты гаспадарання — працаваць выключна ў прававым полі», — падкрэслілі ў МПЗ.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю