Top.Mail.Ru
372

Машына Вязовіча перавярнулася на дзявятым этапе ралі «Шаўковы шлях»

Экіпаж беларускай каманды «МАЗ-СПАРТАўта» пад кіраўніцтвам Сяргея Вязовіча не змог завяршыць дзявяты этап на 15-м міжнародным ралі «Шаўковы шлях», паведамляе БелТА.


У суботу, 19 ліпеня, гоншчыкі павінны былі пераадолець шлях з Говь-Алтая да Хоўды. На жаль, машына Вязовіча перавярнулася яшчэ ў пачатку этапу на складаным па навігацыі ўчастку з прамывінай. 

На шчасце, экіпаж не пацярпеў і паставіў аўтамабіль на колы, але вярнуўся да старту і не фінішаваў у пэўны час.

Фота: maz.by

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю