Top.Mail.Ru

Маск дапусціў, што з-за развіцця тэхналогій ШІ і асваення космасу традыцыйныя грошы стануць неактуальнымі

Ілан Маск мяркуе, што ў будучыні з-за развіцця тэхналогій штучнага інтэлекту і асваення космасу традыцыйныя грошы могуць страціць сваё значэнне. Аб гэтым піша SB.by.


Як паведамляе ТАСС, у падкасце амерыканскага пісьменніка і журналіста Уолтара Айзэксана, які напісаў біяграфію Маска, ён адзначыў: «Калі ў вас ёсць робаты, калі ў вас ёсць космас <...> , то вы можаце патэнцыйна дасягнуць паказчыкаў, якія ў мільён разоў пераўзыходзяць памеры эканомікі Зямлі».

Айзэксан пацікавіўся ў мільярдэра, ці пазбавяцца ў такім выпадку сэнсу грошы. «Так, грошы стануць неактуальнымі. Валюта па-ранейшаму будзе існаваць, але, думаю, будзе вымярацца фундаментальнымі фізічнымі велічынямі, <...> , па сутнасці, масай і магутнасцю ці энергіяй. Традыцыйная валюта не будзе мець значэння», — адказаў Маск, дадаўшы, што ў будучыні, «не будзе нічога, што людзі маглі б рабіць лепш за штучны інтэлект і робатаў».


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю