Беларускія барцы грэка-рымскага стылю заваявалі сем медалёў на міжнародным турніры ва Узбекістане, паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінспорту.
У актыве нашай каманды два залатыя, тры сярэбраныя і два бронзавыя медалі. У вагавой катэгорыі да 97 кг у вырашальным паядынку сышліся фіналісты чэмпіянату Беларусі Кірыл Маскевіч і Абубакар Хаслаханаў, пераможцам з гэтай сутычкі выйшаў Маскевіч.
У яшчэ адным беларускім фінале (у/к да 125 кг) Павел Глінчук адолеў Дзмітрыя Зарубскага. Сярэбраны медаль турніру ў вазе да 87 кг заваяваў Станіслаў Шафарэнка, бронзавымі прызёрамі спаборніцтваў сталі Глеб Макаранка (да 67 кг) і Максім Шэдзь (да 77 кг).