Наступным сапернікам маскоўскай каманды будзе чэлябінскі «Трактар».
Гульцы маскоўскага хакейнага клуба «Дынама» абгулялі хакеістаў «Ак Барса» з Казані ў шостым матчы чвэрцьфіналу плей-оф Кантынентальнай хакейнай лігі (КХЛ) і выйшлі ў наступную стадыю Кубка Гагарына, паведамляе Sputnik.
Паядынак адбыўся напярэдадні ў Казані і завяршыўся ўпэўненай перамогай гасцей — 6:1.
У складзе масквічоў хет-трык аформіў Максім Комтуа, які паразіў вароты галкіпера казанскай каманды на 31, 47, 55-й хвілінах. Яшчэ па адной шайбе закінулі Джордан Уіл (на 8-й хвіліне), Максім Джыашвілі (10) і Арцём Ільенка (38).
У казанцаў вызначыцца голам удалося толькі Мітчэлу Мілеру на 52-й хвіліне сустрэчы.
Чвэрцьфінальная серыя завяршылася з лікам 4:2 на карысць маскоўскай дружыны.
Такім чынам барацьбу за галоўны трафей КХЛ працягне беларускі абаронца «Дынама» Кірыл Гатавец. У складзе «Ак Барса» барацьбу за Кубак Гагарына завяршыў Сцяпан Фалькоўскі — абаронца з Беларусі набраў у плей-оф 5 (2+3) ачкоў.
Наступным сапернікам маскоўскіх дынамаўцаў будзе чэлябінскі «Трактар», які выбіў з барацьбы за Кубак Гагарына мінскае «Дынама» з лікам 4:1 у серыі.
Год таму масквічы і чалябінцы ўжо сустракаліся ў чвэрцьфінале плей-оф, тады «Трактар» разграміў саперніка ў чатырох матчах.
Фота з Тэлеграм-канала «Дынама-Масква»