Top.Mail.Ru
306

Масленіца па-казахстанску. Беларуская дыяспара далучылася да святкаванняў у Астане

З удзелам беларусаў у казахстанскай сталіцы на плошчы каля Свята-Успенскага сабора адбылося святкаванне Масленіцы — аднаго з самых яркіх і любімых народных святаў, якое сімвалізуе развітанне з зімой і сустрэчу вясны. Пра гэта БелТА паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Казахстане.


У святочных мерапрыемствах прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан Аляксей Багданаў, архімандрыт Сергій, пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Казахстан Аляксей Барадаўкін, прадстаўнікі беларускай і расійскай дыяспар.

Гасцей свята ў атмасферы гасціннасці чакалі кірмаш-распродаж, традыцыйныя масленічныя пачастункі — духмяныя бліны з разнастайнымі начынкамі і гарачая гарбата, а таксама народныя гулянні з песнямі і творчымі выступленнямі.

«Удзел беларускага боку ў святкаванні Масленіцы стаў яшэ адным пацвярджэннем традыцыйна добрых і канструктыўных адносін паміж народамі Беларусі, Расіі і Казахстана, а таксама важнасці захавання і папулярызацыі культурнай спадчыны», — адзначылі ў беларускай дыпмісіі ў Астане.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю