Top.Mail.Ru
215

Масляк: Мінпрыроды разлічвае аднавіць дыялог з Польшчай па тэме Белавежскай пушчы

Мінпрыроды разлічвае аднавіць дыялог з Польшчай па тэме Белавежскай пушчы. Пра гэта заявіў міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Сяргей Масляк на Неўскім міжнародным экалагічным кангрэсе ў Санкт-Пецярбургу, паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінпрыроды.

Кіраўнік прыродаахоўнага ведамства праінфармаваў удзельнікаў кангрэса аб сітуацыі, якая склалася на трансгранічным аб’екце Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА «Белавежская пушча» ў сувязі з будаўніцтвам Польшчай пагранічнага загараджальнага збудавання. «Гэтае пытанне ўяўляе надзвычайную важнасць для нас, бо кожны беларус адчувае асаблівы гонар, калі гаворка ідзе пра Белавежскую пушчу — знакаміты ва ўсім свеце аб’ект прыроднай спадчыны ЮНЕСКА», — адзначыў Сяргей Масляк.

Азнаёміўшы ўдзельнікаў кангрэса з сутнасцю праблемы, кіраўнік Мінпрыроды сказаў: «Мы працягнем прыкладаць усе магчымыя намаганні для аднаўлення канструктыўнага дыялогу з польскім бокам на любых пляцоўках і ў любых фарматах, перш за ўсё ў мэтах аднаўлення шляхоў міграцыі дзікіх жывёл і недапушчэння дэградацыі ўнікальных экасістэм».


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю