Top.Mail.Ru

Мастак з Беларусі ўслаўляў подзвіг працоўных у ЗША

Так, і ў гэтай краіне быў свой сацыяльны рэалізм, і «рыджыналізм» з цікавасцю да жыцця глыбінкі, і рамантычны мадэрнізм, яркім прадстаўніком якога з’яўляецца выхадзец са Смаргоні Уільям Самуэль Шварц (1896–1977).


У перыяд Вялікай дэпрэсіі (1929–1941) Шварц рабіў роспісы сацыяльных аб’ектаў з выявамі шахцёраў, услаўляючы іх цяжкую працу. Гэта быў складаны для мастакоў час, і, каб выжыць, яны вымушаны былі ствараць «сацыяльны заказ», забыўшыся на авангард і ўсякія «ізмы». Працавалі для народа, малюючы сюжэты з паўсядзённага жыцця, а таксама паказваючы дасягненні прамысловасці.


«Шахцёры з Ілінойса»


Маляваў Шварц таксама ідылічныя карціны вясковага быту зусім у духу Міхася Сеўрука (нездарма абодва творцы прайшлі праз Віленскую школу — у 1908–1912 гг. будучы амерыканскі мастак Шварц вучыўся ў Віленскай рысавальнай школе І. П. Трутнева).


«Газавая станцыя»

Героямі палотнаў амерыканскага жывапісца становяцца фермеры са збаранаванымі зморшчынамі тварамі і спрацаванымі рукамі, мускулістыя рабочыя, дасведчаныя мараплавацелі. Зусім як на палотнах старых майстроў «суворага стылю».


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю