Top.Mail.Ru

Мастацкі музей знаёміць э тэлевядучай

Кацярыну Цішкевіч, якая працуе на адным з тэлевізійных каналаў краіны, добра ведаюць гледачы Беларусі. Яна з’яўляецца уладальнікам прэміі «Тэлевяршыня» — самай прэстыжнай узнагароды ў сферы тэлебачання. Чытачы краіны ведаюць Кацярыну і як аўтара ўрадавай і парламенцкай газеты «Звязда», часопіса для жанчын Беларусі «Алеся».


У Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі прайшла прэзентацыя кнігі тэлежурналісткі і публiцысткi «50 оттенков голоса», у якой Кацярына Цішкевіч выступае як эксперт у галіне камунікацый, як коуч, стваральнік курса па дызайну голаса і мовы «PROкачай свой голос». Сярод вучняў Кацярыны — паспяховыя тэле- i радыёвядучыя, кіраўнікі буйных прадпрыемстваў, IT-. спецыялісты. 

Вядомы міжнародны трэнер па эфектыўных камунікацыях Веніямін Смехау так адгукнуўся пра кнігу «50 оттенков голоса»: «Каштоўнасць гэтай кнігі — - ва унікальным вопыце аўтара і ў яго падыходзе. Тут ёсць практыкаванні для тых, хто жадае адразу атрымаць вынік. Ёсць тэарэтычны матэрыял для жадаючых разабрацца ў прадмеце глыбей. І ўсё гэта спалучаецца з прафесійным вопытам Кацярыны як педагога і практыка. Канешне, цяжка прадставіць нешта лепей жывых заняткаў. Але калі вы будзеце самастойна выконваць практыкаванні з гэтай кнігі, вы абавязкова адчуеце рэзультат. Таму што тут усё па справе».

Кацярына Цішкевіч на прэзентацыі дзялілася і сваім вопытам у справе камунікацый, і расказвала пра тое, як нараджалася кніга. Сярод гасцей сустрэчы ў Нацыянальным мастацкім было шмат жанчын, маладых дзяўчат. І гэта невыпадкова — выданне кнігі, і яе прэзентацыя супадаюць з Годам беларускай жанчыны. Тэлевядучая і публіцыстка расказала пра свае новыя праекты ў галіне кнігавыдання. А той факт, які сведчыць пра шырокую ўвагу да кнігі «50 оттенков голоса», пераконвае, што ўжо ў хуткім часе спатрэбіцца яе перавыданне.

Мікола БЕРЛЕЖ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю