Top.Mail.Ru
270

Масуд Пезешкіян: Беларусь — надзейны партнёр Ірана

Прэзідэнт Ірана ў размове з прадстаўнікамі СМІ па выніках перагавораў з Аляксандрам Лукашэнкам адзначыў, што паміж Беларуссю і Іранам ёсць поўнае разуменне, у якім кірунку развіваць адносіны паміж краінамі.



Ён назваў Беларусь надзейным партнёрам і пацвердзіў гатоўнасць рэалізоўваць усе палажэнні «дарожнай карты». «Іран сапраўды зацікаўлены ў развіцці ўсебаковых адносін з Беларуссю. У нас дасягнута шмат добрых дамоўленасцяў. Я б хацеў пацвердзіць, што Іран у супрацоўніцтве з Беларуссю не бачыць закрытых тэм», — падкрэсліў Масуд Пезешкіян. Ён адзначыў супрацоўніцтва на ўзроўні галіновых міністэрстваў і ведамстваў, але акцэнтаваў увагу на тым, што працаваць трэба больш, чым раней. Прэзідэнт Ірана перакананы, што сумеснымі намаганнямі нашы краіны змогуць павялічыць тавараабарот. Паводле яго слоў, Іран і надалей будзе супрацоўнічаць з Беларуссю на міжнароднай арэне: «Мы павінны пераадолець аднапалярны свет. Разам з беларусамі гэта магчыма».

Валерыя СЦЯЦКО


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю