У Беларусі каля 94 % шматдзетных сем’яў ужо атрымалі матэрыяльную дапамогу на падрыхтоўку дзяцей-школьнікаў да навучальнага года. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

У ведамстве растлумачылі, што гаворка ідзе пра аднаразовую матэрыяльную дапамогу. Яе памер складае Br146,32 на кожнага школьніка ў сям’і. Ва ўсіх рэгіёнах краіны аднаразовую матэрыяльную дапамогу на падрыхтоўку дзяцей да школы атрымалі больш за 134 тыс. шматдзетных сем’яў. Агульная сума выплат перавысіла Br39 млн.
Падтрымка сем’ям з дзецьмі-школьнікамі аказваецца таксама праз прадастаўленне дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі, якую ўжо атрымалі амаль 1,6 тыс. сем’яў на 4,4 тыс. дзяцей на суму Br3,3 млн. Акрамя таго, падтрымку аказваюць па месцы работы бацькоў: такую дапамогу атрымалі 32,6 тыс. сем’яў на 63,3 тыс. дзяцей на суму амаль Br5,7 млн. Дабрачынную і гуманітарную дапамогу атрымалі 3,9 тыс. сем’яў на 9,5 тыс. дзяцей на Br268 тыс.