Top.Mail.Ru
133

Матэрыяльную дапамогу былым вязням фашысцкіх канцлагераў выплацяць з 4 па 8 мая

Матэрыяльную дапамогу былым вязням фашысцкіх канцлагераў выплацяць з 4 па 8 мая, паведамілі БелТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.


Цяпер у Беларусі пражывае каля 5 тыс. былых вязняў фашызму, якім аказваецца падтрымка дзяржавы. Так, у 2026 годзе па рашэнні ўрада памер матэрыяльнай дапамогі былым вязням фашызму складзе 1,5 тыс. рублёў. Ва ўрачыстай абстаноўцы ім уручаць матэрыяльную дапамогу з 4 па 8 мая.

Для прадстаўнікоў гэтай катэгорыі прадугледжаны пенсійныя гарантыі. «Так, час знаходжання ў фашысцкіх канцлагерах, гета і іншых месцах прымусовага ўтрымання ўлічаны ў двайным памеры ў стаж пры назначэнні пенсіі. Устаноўлена штомесячнае павышэнне памеру пенсіі на 100 працэнтаў мінімальнага памеру пенсіі па ўзросце (у красавіку 2026 года — 124 рублі). З улікам узроставых надбавак для асоб старэйшых за 80 гадоў штомесячнае павышэнне да пенсіі складае ў красавіку 2026 года 310 рублёў», — растлумачылі ў міністэрстве.

Таксама ў ведамстве нагадалі: з 1 мая 2025 года ўзмоцнены сацыяльныя гарантыі і прадастаўлены дадатковыя льготы. Размова як пра бясплатнае забеспячэнне лекавымі сродкамі, тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі, бясплатнае санаторна-курортным лячэнне і аздараўленне, выраб і рамонт зубных пратэзаў, так і пазачарговае абслугоўванне ў арганізацыях аховы здароўя, пазачарговую шпіталізацыю для аказання планавай медыцынскай дапамогі. Акрамя таго, забяспечана і пазачарговае карыстанне ўсімі відамі паслуг сувязі, фізкультурна-аздараўленчых паслуг, паслуг арганізацый культуры, падраздзяленняў юрыдычных асоб, якія ажыццяўляюць культурную дзейнасць, набыццё білетаў на ўсе віды транспарту, ільготнае (у тым ліку пазачарговае) абслугоўванне арганізацыямі рознічнага гандлю і бытавога абслугоўвання.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю