Top.Mail.Ru
211

Маці дваіх дзяцей распаўсюджвала псіхатропы ў Мінску

Праваахоўнікі сумесна з аператыўнымі супрацоўнікамі органаў пагранічнай службы затрымалі 38-гадовую жыхарку сталіцы, якая працавала на інтэрнет-наркашоп. Пра гэта паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.


Вядома, што затрыманая — ветэрынарны ўрач і сама не ўжывала псіхатропы. Злачынную падпрацоўку свядома знайшла ў інтэрнэце каля двух месяцаў таму, бо спадзявалася атрымаць лёгкія грошы і закрыць даўгі. Мінчанка забірала буйныя партыі наркотыкаў, дома фасавала іх на больш дробныя дозы і распаўсюджвала ў Мінску праз закладкі. Праваахоўнікі знайшлі і канфіскавалі 602 г псіхатропнага рэчыва 4-СМС. 

Да затрымання ў мінчанкі пад апекай знаходзіліся двое дзяцей, якія заставаліся з маці пасля разводу. Цяпер вырашаецца іх далейшы лёс.

Распачата крымінальная справа за незаконны абарот наркотыкаў з мэтай збыту. Жанчыне пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю