У італьянскім горадзе Рычоне з 2 па 4 кастрычніка пройдзе пяты этап Кубка свету па скачках на батуце 2026 года з удзелам беларускіх спартсменаў, паведамляе БелТА.
У Італіі выступяць лідары нашай нацыянальнай каманды — за прызы ў мужчынскім турніры пазмагаюцца Іван Літвіновіч, Андрэй Буйлоў, Станіслаў Яскевіч і Даніэль Жаўлакаў, удзел у жаночых спаборніцтвах прымуць Яна Лебедзева, Кацярына Яршова, Злата Мініяхметава і Лейла Аліева.
Змагацца за медалі разам з беларусамі будуць лепшыя прадстаўнікі Кітая, ЗША, Партугаліі, Японіі, Расіі і іншых краін. Атлеты вызначаць мацнейшых у індывідуальных і сінхронных скачках, кваліфікацыі пройдуць 2 і 3 кастрычніка, фіналы назначаны на нядзелю.
На першым этапе Кубка свету ў Азербайджане нашы батутысты ўзялі чатыры медалі (3-1-0), на другім старце ў Нідэрландах — пяць (3-1-1), з трэцяга этапу ў Швейцарыі беларусы забралі чатыры ўзнагароды (1-1-2), а з чацвёртага турніру ў Партугаліі — пяць (2-3-0).