Як доўга ў Беларусі пратрымаецца анамальнае цяпло, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У сераду месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 8–14 °С
цяпла, па паўднёвым усходзе — да плюс 16 °С, днём будзе ад 17 °С цяпла па паўночным захадзе да 29 °С вышэй за нуль па паўднёвым усходзе.
У чацвер месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 10–16 °С
цяпла, па захадзе месцамі — плюс 8–9 °С, днём будзе ад 18 °С цяпла па паўночным захадзе да плюс 30 °С па паўднёвым усходзе.
У пятніцу ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы.
У асобных раёнах прагрымяць навальніцы, уначы і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 10–17 °С цяпла, днём слупкі тэрмометра пакажуць 17–24 °С, па паўднёвым усходзе — да плюс 28 °С
Віктар ЛЮБІМАЎ