Былы баскетбаліст «Чыкага» Майкл Джордан узначаліў спіс самых высокааплатных спартсменаў у гісторыі паводле версіі партала Sportico, перадае БелТА.
Сумарны даход Джордана склаў $ 4,5 млрд. Другое месца ў рэйтынгу заняў 15-разовы пераможца турніраў «Мэйджар» гальфіст Тайгер Вудс ($2,88 млрд), трэцяе — пяціразовы ўладальнік «Залатога мяча» Крышціяну Раналду ($2,52 млрд).
У дзясятку самых высокааплатных спартсменаў таксама ўвайшлі баскетбаліст Леброн Джэймс ($2,03 млрд), футбаліст Ліянэль Месі ($1,99 млрд), гальфісты Арнольд Палмер ($1,85 млрд) і Джэк Ніклаус ($1,83 млрд), тэнісіст Роджэр Федэрэр ($1,29 млрд), футбаліст Дэвід Бэкхэм ($1,26 млрд) і баксёр Флойд Мэйуэзер ($1,16 млрд).
Партал улічваў даходы спартсменаў да 2026 года, уключаючы перыяд пасля завяршэння прафесійнай кар’еры.