Top.Mail.Ru
210

«Майстар і Маргарыта» ў Петразаводску, «Пінгвін-шоу» ў Дубаі. Пра гастрольныя планы расказалі ў ТЮГу

Спектакль «Майстар і Маргарыта» Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра юнага гледача прадставяць на сцэне музычнага тэатра Рэспублікі Карэлія падчас фестывалю «Тэатральная восень. Іграем класіку» 13 верасня. Пра гэта журналістам расказала дырэктар Тэатра юнага гледача заслужаная артыстка Беларусі Вера Палякова-Макей.



«Мы выедзем на гастролі ў Петразаводск, Карэлію, дзе на міжнародным фестывалі пакажам „Майстра і Маргарыту“. Гэтую ж пастаноўку мы пазней прадставім у Ніжнім Ноўгарадзе», — адзначыла Вера Палякова-Макей.

Акрамя таго, з інтэрактыўным навагоднім прадстаўленнем «Пінгвін-шоу! Усё будзе добра!» трупа прывязе трохі зімы ў Дубай і Стамбул, куды яны ездзілі з навагоднім прадстаўленнем і летась.

«Да нас сёлета таксама прыязджаюць міжнародныя рэжысёры. Удзельнік міжнародных фестываляў, армянскі рэжысёр Каро Балян паставіць спектакль па антычнай драматургіі. Такога ў нас яшчэ не было. Ён цяпер у працэсе выбару матэрыялу. А галоўны рэжысёр Санкт-Пецярбургскага тэатра юных гледачоў імя А. А. Бранцава Сусана Цырук будзе працаваць над мюзіклам «Беспасажніца», — паведаміла дырэктар тэатра.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю