Мінскі аўтамабільны завод паставіць 40 аўтобусаў ва Уладзівасток. Аб гэтым БелТА паведамілі на прадпрыемстве.
Як расказаў намеснік кіраўніка адміністрацыі Уладзівастока Максім Акульшын, аўтобусы вытворчасці беларускага завода МАЗ ужо зарэкамендавалі сябе ў рабоце на гарадскіх маршрутах.
15 адзінак МАЗ-206 адпраўлены ў сталіцу Прымор’я, таксама згодна з кантрактам прадпрыемства прадаўжае паэтапную пастаўку 25 аўтобусаў МАЗ-303.
МАЗ — адно з найбуйнейшых машынабудаўнічых прадпрыемстваў Беларусі і адзін з вядучых вытворцаў аўтамабільнай тэхнікі ў краінах СНД. Завод выпускае шырокі спектр прадукцыі, уключаючы цяжкія грузавыя аўтамабілі, аўтобусы, тралейбусы, прычэпы, паўпрычэпы і спецыялізаваныя шасі.