Top.Mail.Ru
166

МАЗ выйграў конкурс на пастаўку электробусаў вялікай умяшчальнасці ў Санкт-Пецярбург

МАЗ выйграў конкурс на пастаўку электробусаў вялікай умяшчальнасці ў Санкт-Пецярбург. Аб гэтым расказаў губернатар Санкт-Пецярбурга Аляксандр Бяглоў пасля сустрэчы з прэм’ер-міністрам Беларусі Аляксандрам Турчыным, перадае карэспандэнт БелТА.



«Беларуская кампанія МАЗ выйграла конкурс на пастаўку электробусаў вялікай умяшчальнасці. Вось уявіце сабе: Рэспубліка Беларусь, якая ніколі не вырабляла электробусы, пачала іх вырабляць і пастаўляць. І выйграла конкурс», — адзначыў Аляксандр Бяглоў.

Губернатар дадаў, што перад гэтым было заключана пагадненне з МАЗам аб зборцы электробусаў у Санкт-Пецярбургу.

У Санкт-Пецярбургу сёння выкарыстоўваецца 1,9 тыс. беларускіх аўтобусаў і 240 тралейбусаў. Плануюцца і новыя пастаўкі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю