Top.Mail.Ru
275

МДЛУ перайменаваны. Як цяпер называецца ВНУ?

Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт перайменаваны ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт замежных моў (БДУЗМ), паведамляе БелТА са спасылкай на інфармацыю, размешчаную на сайце ВНУ.



Установа адукацыі перайменаваная загадам міністра адукацыі № 366 ад 6 жніўня 2025 года, змены ўнесеныя ў статут. 

Мінскім гарвыканкамам 8 жніўня зроблены запіс у Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў аб дзяржаўнай рэгістрацыі ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт замежных моў» (БДУЗМ). Выдадзена пасведчанне з рэгістрацыйным нумарам 100028902.

Да 1993 года ўстанова адукацыі называлася Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытутам замежных моў. Як самастойная ўстанова вышэйшай адукацыі пачала дзейнічаць з 1 верасня 1948 года.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю