Top.Mail.Ru

«Медсястра» і «супрацоўнік Нацбанка» выманілі ў двух мінчан 50 тыс. рублёў

Двое жыхароў Фрунзенскага раёна Мінска перавялі ашуканцам амаль 50 тысяч рублёў пасля званкоў ад ілжэработніцы паліклінікі і несапраўднага супрацоўніка Нацбанка. Пра гэта БелТА паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.


У міліцыю звярнуліся адразу двое жыхароў Фрунзенскага раёна, якія сталі ахвярамі тэлефонных махляроў. Жыхарам Мінска ў месенджары прыйшло паведамленне нібыта ад работніцы паліклінікі, якая апавясціла аб планавай алічбоўцы медыцынскіх карт. 

Праз некаторы час патэлефанаваў ілжэсупрацоўнік Нацбанка. Ён паведаміў, што персанальнымі данымі грамадзян завалодалі зламыснікі і ад іх імя нібыта ажыццяўляюцца незаконныя фінансавыя аперацыі. Каб пазбегнуць вобыску і крымінальнай адказнасці, мінчанінам, па словах таго, хто тэлефанаваў, патрабавалася задэклараваць наяўныя зберажэнні шляхам пераводу на ўказаны рахунак. Пацярпелыя паверылі і адправілі ашуканцам блізу 50 тысяч рублёў. 

Па гэтым факце распачата крымінальная справа за махлярства.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю