Top.Mail.Ru
142

Медустановы Беларусі ва ўмовах снегападу працавалі ў бесперабойным рэжыме

Медустановы Беларусі ва ўмовах снегападу працавалі ў бесперабойным рэжыме. Пра гэта паведамліла БелТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.


«Нягледзячы на снегапад і шквалісты вецер, усе пацыенты атрымалі неабходную дапамогу», — адзначылі ў Міністэрстве аховы здароўя.


У некаторых рэгіёнах супрацоўнікі хуткай медыцынскай дапамогі былі вымушаныя выклікаць на дапамогу калег з МНС і ЖКГ, каб даехаць або дайсці да пацыента, якому патрабавалася меддапамога. У раёнах, дзе было парушана электразабеспячэнне, установы аховы здароўя не пацярпелі.

У Міністэрстве аховы здароўя дадалі, што на гэты момант пад’езды да бальніц і паліклінік расчышчаныя ад начнога снегападу. Улічваючы, што цыклон «Улі» яшчэ не сышоў з краіны, спецыялісты ўсіх задзейнічаных службаў працягнуць знаходзіцца на дзяжурствах, ліквідаваць наступствы снегападу, каб забяспечыць бесперабойную работу ўстаноў і доступ пацыентаў.

Галіновая падсістэма дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый знаходзіцца ў рэжыме павышанай гатоўнасці, які будзе дзейнічаць да заканчэння цыклона.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю