Медыцынская дапамога беларусам, якія пацярпелі ў ДТЗ у Грузіі, аказваецца ў мясцовых бальніцах, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
У рэгіёне Гурыя адбылося дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам мікрааўтобуса, які перавозіў беларускіх грамадзян. Усяго ў транспартным сродку знаходзіліся 19 чалавек. У выніку аварыі чатыры чалавекі загінулі, 15 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. Сярод пацярпелых шасцёра непаўналетніх.
Медыцынская дапамога аказваецца ў некалькіх клініках Грузіі. У бальніцы Азургеці і Чахатауры шпіталізаваныя чацвёра пацярпелых. У Рэспубліканскай бальніцы Батумі знаходзяцца 11 чалавек. Двое пацыентаў шпіталізаваныя ў аддзяленне рэанімацыі. Пагрозы для іх жыцця няма.
Міністр аховы здароўя Беларусі знаходзіцца на пастаяннай прамой сувязі з міністрам аховы здароўя Грузіі.