Top.Mail.Ru
176

Медыянны заробак у Беларусі вырас на Br289,5 за год

Медыянны заробак у Беларусі вырас на Br289,5 за год, паведамілі БелТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.


Паводле інфармацыі Белстата, медыянны заробак работнікаў Беларусі за лістапад 2025 года склаў Br2081,7, тады як у лістападзе 2024 года ён быў на ўзроўні Br1792,2. Такім чынам,за год медыянны заробак вырас на Br289,5, або больш чым на 16 %.

Даныя прадстаўлены па юрыдычных асобах усіх формаў уласнасці, за выключэннем юрыдычных асоб без ведамаснай падпарадкаванасці з сярэдняй колькасцю работнікаў за папярэдні год менш за 50 чалавек (акрамя ўдзельнікаў холдынгаў).

Медыянны заробак — гэта паказчык, які паказвае суму ў цэнтры зарплатнага шэрагу і дзеліць яго на дзве роўныя часткі (палова работнікаў маюць заробак менш за гэта значэнне, палова — больш). Звесткі аб медыянным заробку работнікаў у Беларусі па відах эканамічнай дзейнасці публікуюцца двойчы на год: па выніках за май і за лістапад.

Не варта блытаць медыянны заробак з сярэднім па краіне. Паказчык намінальнага налічанага сярэдняга заробку за лістапад 2025 года, паводле звестак Белстата, складаў Br2703,7.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю