Top.Mail.Ru

«Менавіта ў адзінстве наша сіла»: Качанава пра важнасць прасоўвання АДКБ міралюбнай палітыкі

У Савеце Рэспублікі прайшла сустрэча з удзельнікамі пасяджэння Каардынацыйнай нарады старшыняў камітэтаў (камісій) па абароне і бяспецы парламентаў дзяржаў — членаў АДКБ пры Савеце Парламенцкай асамблеі АДКБ, перадае БелТА.


Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава звярнула ўвагу, што ў зоне дзеяння АДКБ склалася няпростая ваенна-палітычная сітуацыя, асабліва ва ўсходнееўрапейскай частцы. «Таму нам, парламентарыям, трэба актыўна працаваць над прасоўваннем міралюбнай палітыкі. У нас няма іншай мэты. Прэзідэнт нашай краіны не раз заяўляў пра тое, што Беларусь заўсёды выступала толькі за вырашэнне канфліктаў мірным шляхам, вылучаючы розныя ініцыятывы. Напрыклад, з 2023 года ў Мінску традыцыйна праходзіць міжнародная канферэнцыя па еўразійскай бяспецы», — адзначыла Наталля Качанава.

Спікер таксама падкрэсліла важнасць сумеснай работы па захаванні міру. «Сёння нам нельга дапусціць таго, каб нас раз’ядналі. Мы, наадварот, павінны аб’ядноўвацца і працаваць разам. Менавіта ў адзінстве наша сіла», — падкрэсліла Старшыня Савета Рэспублікі.

Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Валерый Гайдукевіч па выніках сустрэчы адзначыў, што яна насіла практычны характар. Ён дадаў, што заўтра парламентарыі АДКБ будуць назіраць за завяршальнай фазай вучэнняў аб’яднання, якія праходзяць на тэрыторыі Беларусі. «Гэтыя вучэнні ў першую чаргу звязаны з міратворчай дзейнасцю, забеспячэннем бяспекі грамадзян», — рэзюмаваў Валерый Гайдукевіч.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю